У Віцебскай вобласці ваеннаабавязаных выклікаюць на навучальныя зборы
З 17 жніўня пачалася адпраўка ваеннаабавязаных на навучальныя зборы на падставе рашэння Генеральнага штаба Ўзброеных сіл Беларусі. Толькі з Віцебска вучыцца ваеннай справе прызавуць больш за 100 чалавек.
Для гэтых мэт ваенны камісарыят Віцебска, Віцебскага і Лёзненскага раёнаў у горадзе на Дзвіне правёў арганізацыйныя мерапрыемствы вынікам якіх былі створаны тэрытарыяльныя базы мабілізацыйнага разгортвання, а на буйных і сярэдніх прадпрыемствах Віцебска сталі працаваць штабы і ўчасткі абвесткі ваеннаабавязаных.
Мэта збораў ваеннаабавязаных — зрабіць спробу аднавіць даўно забытыя імі навыкі валодання стралковым і іншым узбраеннем, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай.
Для ўдзелу ў зборах забіраюць грамадзян, салдацкага і сяржанцкага ўліковага складу ўзростам да 45 гадоў уключна. Вучыцца эфектыўна ваяваць таксама будуць і афіцэры запаса, якія дасягнулі 55-гадовага ўзросту.
Як звычайна далёка не ўсе гараць жаданнем патраціць два тыдні на ваенную вучобу. Як звычайна ў такіх выпадках адмовнікі шукаюць, у тым ліку і па медыцынскіх паказчыках, магчымасці «адкасіць» ці «адмазацца».
Практычна ўсе ўдзельнікі збораў спадзяюцца на тое, што пасля павышэння баявога майстэрства яны вярнуцца да звычайнага мірнага жыцця, і ім не давядзецца ўдзельнічаць у вайне на Украіне.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!