У Віцебскі абласны суд накіравалі чарговую крымінальную справу «за экстрэмізм»

Автор:
Опубликовано:
20
Март
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


28-гадовага жыхара Полацку вінавацяць за «дзеянні, накіраваныя на распальванне міжрасавай і міжнацыянальнай варожасці», а таксама за «удзел у экстрэмісцкім фарміраванні». Дзяржаўная газета «Полацкі веснік» не называе імя фігуранта крымінальнай справы, але падрабязна распавядае сутнасць абвінавачання са спасылкай на БЕЛТА.

«Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны 6 ліпеня 2021 году ў адным з Telegram-каналаў пад публікацыяй выявы групы людзей пакінуў каментар, у якім публічна заклікаў да гвалтоўных дзеянняў па матывах расавай і нацыянальнай прыналежнасці. Таксама ён у 2021 годзе ўступіў у «мабілізацыйны план «Перамога», прызнаны на тэрыторыі Беларусі экстрэмісцкім фармаваннем», – паведамляе БЕЛТА.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, няма сведчанняў таго, што абвінавачаны зрабіў нешта «экстрэмісцкае». Вядзецца толькі пра тое, што хлопец «актыўна звязваўся з прадстаўнікамі «мабілізацыйнага плана «Перамога»выражаючы гатоўнасць і жаданне здзейсніць супрацьпраўныя дзеянні экстрэмісцкай накіраванасці».

Абвінавачанага жыхара Полацку ўтрымліваюць у віцебскім СІЗА. Дата суду пакуль не вядомая.

vitebskspring.org

Высветлілася, за што асудзілі Барыса Хамайду: за жоўта-блакітную стужку

Метки: , ,
Комментарии: