У Віцебску, пад час праваслаўнага фэсту, праходзіць дабрачынная акцыя «Дапамога людзям Данбаса»

Автор:
Опубликовано:
19
Июнь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск


У абласным цэнтры з 15 па 26 чэрвеня праходзіць пяты праваслаўны фестываль «Радасць». Гандлёвыя павільёны і тэматычныя пляцоўкі разгарнуліся на пешаходнай вуліцы Пушкіна ў гістарычным цэнтры горада. Асобна прадстаўлены стэнд для збору дапамогі жыхарам акупаванага Данбаскага рэгіёну Ўкраіны.

Паводле інфармацыі Таццяны Ціханавай, кіраўніцы духоўна-асветніцкай праграмы фестывалю, арганізатарам збору дапамогі для Данбаса выступіў беларускі пісьменнік Мікалай Гаўрылаў. Паводле яе слоў, ён увесь час ездзіць у акупаваныя рэгіёны Украіны. На фестывалі яго ініцыятыву падтрымаў Свята-Елісавецінскі манастыр, як арганізатар, прадаставіўшы адпаведную лакацыю.

«Наш манастыр увесь час збірае дапамогу для жыхароў Данбаса. А зараз вырашылі прапанаваць жыхарам Віцебска таксама паўдзельнічаць у зборы дапамогі. Можна здаваць грошы, а можна прыносіць неабходныя рэчы, спіс якіх пазначаны на спецыяльнай дошцы. Насупраць сабраных рэчаў будзем ставіць галачкі, каб адсачыць, што яшчэ трэба», – цытуе словы Ціханавай агенцтва «Спутник».

У межах фестывалю праходзяць розныя майстар-класы, лекцыі, гутаркі са святарамі, музычная праграма. А таксама кінапаказы. Сярод запланаваных карцін: дакументальны фільм «Воіны Духа Хрыстова. Прысвячаецца Аляксандру Неўскаму», а таксама мастацкі фільм «Салдацік». Выдзяляецца цікавай назвай мастацкі фільм «Лука». Вылечыць страх», які таксама запланаваны да паказу.

Для дзяцей таксама ёсць свая праграма, з запланаванага, інтэрактыўная гульня «Школа юнага разведчыка».

vitebskspring.org

Віцебшчына гатова прыняць помнікі часоў СССР, калі іх будуць зносіць у краінах Еўропы?

Метки: , ,
Комментарии: