У Віцебску падтрымліваюць палітзняволеную Эму Сцепулёнак

Автор:
Опубликовано:
9
Февраль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Гараджане збіраюць перадачы ў Віцебскі СІЗА №2, дзе цяпер знаходзіцца былая настаўніцу з Мёраў, якую абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).
Калі чалавек апынуўся ў складаным жыццёвым становішчы, то яго абавязкова варта падтрымаць, лічыць віцебская актывістка Таццяна Севярынец.

«Склалася так, што 68-гадовая Эма Антонаўна Сцепулёнак усё сваё жыццё аддала школе і не мае ўласнай сям’і. Яна дапамагала сястры выхоўваць пляменнікаў, але цяпер яны далёка – у Санкт-Пецярбурзе. Настаўніца беларускай мовы найвышэйшай катэгорыі, яна мае шмат выпускнікоў у розных гарадах свету, але воляю лёсу Эма Антонаўна апынулася ў Віцебску. І мы з сябрамі вырашылі, што гэта наш абавязак – зрабіць так, каб самотная жанчына мела за кратамі ўсё самае неабходнае», – кажа Таццяна Севярынец.

Першыя перадачы для палітзняволенай Эмы Сцепулёнак збіралі ў Віцебску, потым актывісты звязаліся з яе калегамі ў Мёрах. А неўзабаве гісторыя былой настаўніцы з Мёраў трапіла ў інтэрнэт, і сваю дапамогу ў падтрымцы за кратамі сталі прапаноўваць людзі з усяе Беларусі.

Таццяна Севярынец просіць хіба пра тое, каб ахвотныя дапамагчы каардынавалі свае дзеянні: каб да жанчыны ў Віцебскі СІЗА№2 своечасова трапляла ўсё неабходнае, і пры гэтым не быў перавышаны ліміт перадач.

Насцярожвае, што ад палітзняволенай паступаюць супярэчлівыя звесткі: хтосьці з тых, хто вядзе ліставанне з Эмай Сцепулёнак, перадае падзяку за перадачы, а нехта цвердзіць, што перадачы да яе не трапляюць. Але гэта найхутчэй праблема дастаўкі лістоў, лічаць у Віцебску, бо ў розныя рэгіёны Беларусі яны даходзяць у розны тэрмін.

Таксама ў лістах на волю Эма Сцепулёнак піша, што ў яе пагоршыўся зрок, што мае праблемы з ціскам і што вельмі складана атрымаць медычную дапамогу, знаходзячыся за кратамі.

Жанчына была затрыманая 29 верасня 2021 г. за каментары ў сацсетках пасля забойства ў Менску супрацоўніка КДБ («справа Зельцара»). Меркавана, у лютым мае адбыцца суд.

А пакуль яе можна падтрымаць лістамі на адрас: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Эме Антонаўне Сцепулёнак.

vitebskspring.org

Праваабаронцы прызналі палітвязнем Александра Міхайлава

Метки: ,
Комментарии: