У Віцебску ўпершыню будуць судзіць за рэабілітацыю нацызму

Автор:
Опубликовано:
16
Февраль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область



17 лютага суддзя Віцебскага абласнога судза Аляксандр Абашын пачне разгляд крымінальнай справы па ч.1 артыкула 130-1 (Рэабілітацыя нацызму). У Віцебскай вобласці, ды і нават у краіне, судзіць па дадзенаму артыкулу будуць упершыню.

33-гадовы абвінавачаны Александр Вольскі быў затрыманы на пачатку 2022 года ў Віцебску за тое, што з 2018 года выкладваў у сацсеткі фота, відэа і тэксты, у якіх усхваляюцца ідэі нацызму. Такой ідэалогіі ён прытрымліваўся большую частку жыцця.

Да 2021 года дзейнасць абвінавачанага не была ў полі зроку праваахоўнікаў, хоць яго допісы былі адкрытыя, збіралі нямала лайкаў.

Але сілавікі выйшлі на фігуранта крымінальнай справы зусім нядаўна, калі пачалі актыўна маніторыць інтэрнэт.

Трэба сказаць, што Вольскі не меў праблем з законам, раней не быў судзімы, скончыў сярэднюю школу. Апошнія гады жыў у Расіі, перабраўся туды на заробкі.

Спачатку дзеянні жыхара Віцебска кваліфікавалі як распальванне варожасці на нацыянальнай глебе (арт. 130 КК), раней менавіта па гэтым артыкуле прыцягвалі да адказнасці прыхільнікаў нацысцкай ідэалогіі.

Аднак летась у крымінальным кодэксе з’явіўся новы артыкул — 130-1, які прадугледжвае адказнасць за рэабілітацыю нацызму. Гэтая справа стала першай у Беларусі, расследаваннем займалася Генеральная пракуратура.

Абвінавачанаму пагражае штраф, або арышт, або «хімія» да 5 год, або пазбаўленне свабоды на той жа тэрмін.

vitebskspring.org

Віцябляне просяць правесці праверку па факце парушэння Выбарчага кодэксу сябрам абласной камісіі

Метки: ,
Комментарии: