У Віцебску прыступілі да ліквідацыі культурніцкай установы «Віцебск для мяне» Vitebsk4me
27 жніўня адміністрацыя Чыгуначнага раёну Віцебску прыняла рашэнне аб ліквідацыі сацыяльна-культурнай установы «Віцебск для мяне» (Vitebsk4me). Прычынай, на падставе якой улады закрываюць гэтую грамадскую структуру, стала «неажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці цягам 24 месяцаў запар».
Цягам пяці апошніх гадоў грамадскае аб’яднанне Vitebsk4Me было лідэрам і наватарам культурнай прасторы Віцебску. Маючы невялікі колькасны склад, камандзе «Віцебск для мяне» удавалася ахопліваць розныя сферы дзейнасці на высокім прафесійным і крэатыўным узроўні. Пачынаючы ад красавіка 2016 году, сябры арганізацыі здолелі правесці больш за 100 паспяховых імпрэзаў у адукацыйнай, культурнай і сацыяльнай сферах.
Узгадаем толькі некалькі інавацыйных культурніцкіх праектаў, якія арганізацыя зладзіла ў Віцебску.
«Віцебск для мяне» запомніцца віцяблянам штогадовым фэстам паветраных змеяў «Свята Ветру», у якім можна было не толькі паўдзельнічаць у конкурсе на лепшага паветранага цмока, але і далучыцца да майстар-класу па ёзе, наведаць лекцыі «Наука вне себя».
Пры падтрымцы Віцебскага гарвыканкаму была арганізаваная платформа для супрацоўніцтва ўстаноў культуры і моладзевых ініцыятыў «Творчы чацвер». Гэтае супрацоўніцтва дапамагло арганізаваць сустрэчы для моладзі з работнікамі ўстаноў культуры і адукацыі, арт-менеджарамі. Спецыялісты здолелі дапамагчы актывістам і ўсім ахвочым рэалізаваць свае ідэі ў межах Году культуры.
Пасля закрыцця арганізацыі ў культурнай сферы Віцебску замест творчасці можа запанаваць бюракратызм і чынавенскі фармалізм, піша viciebskspring.org.
Віцябляніна Амаду Радрыгеса судзяць за тату «A.C.A.B» на назе: міліцыянты пакрыўдзіліся
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!