У Віцебску ўшанавалі памяць Уладзіміра Караткевіча

Автор:
Опубликовано:
26
Ноябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Культура


26 лістапада аматары літаратуры адзначаюць 92-я угодкі беларускага пісьменніка, аўтара раманаў “Каласы пад сярпом тваім”, аповесцей “Дзікае паляванне караля Стаха” і “Стары замак Альшанскі”. Прыгодніцкія творы Уладзіміра Караткевіча маюць глыбокі сэнс, бо паказваюць Беларусь краінай з цікавай гісторыяй, роўнай сярод іншых еўрапейскіх краін. Менавіта таму творчасць Караткевіча стала знакавай на літаратурным даляглядзе найноўшага часу.

Уладзімір Караткевіч нарадзіўся ў Оршы, але і ў Віцебску з гонарам лічаць яго сваім земляком. Да ягоных угодкаў заўсёды ладзяцца імпрэзы ў бібліятэках горада. Паводле традыцыі, запачаткаванай яшчэ паэтам Давідам Сімановічам, напярэдадні дня народзінаў, 25 лістапада, супрацоўнікі бібліятэк ускладаюць кветкі да помніка Уладзіміру Караткевічу.

Але што яшчэ больш важна і кранальна – гэта памяць простых віцяблян, якія прыходзяць да помніка не па працоўным абавязку, а па закліку сэрца. Пра тое, што такіх людзей у Віцебску нямала, сведчаць свежыя кветкі каля помніка, якія з’явіліся тут сёння.

Навошта аршанскай СШ№3 другі раз надалі імя Уладзіміра Караткевіча?

Метки:
Комментарии: