У Віцебску затрымалі мужчыну, які паставіў два «крыжыкі» на «рэферэндуме»

Автор:
Опубликовано:
27
Февраль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Яго вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаванні, паведамляюць мясцовыя Тэлеграм-каналы. Імя і прозвішча затрыманага не называюць. Вядома хіба тое, што ён жанаты і мае маленькае дзіця. А таксама некаторыя дэталі здарэння.

26-га лютага мужчына накіраваўся на ўчастак для галасавання ў Першамайскім раёне абласнога цэнтру. Паколькі цяпер «тайнае галасаванне» праводзіцца ў кабінках з адчыненымі фіранкамі, дзяжурныя міліцыянты заўважылі, што чалавек фатаграфуе бюлетэнь. Мужчыну затрымалі, і тады заўважылі, што ў ім два «крыжыкі» – адпаведна, ён будзе лічыцца несапраўдным пры падліках галасоў. На думку міліцыі, паставіўшы дзве адзнакі замест адной у бюлетэні для галасавання на «рэферэндуме», грамадзянін зладзіў несанкцыянаваны пікет.

Мужчына затрыманы, суд над ім адбудзецца, меркавана, у панядзелак 28 лютага.

vitebskspring.org

На адным з участкаў у Віцебскай ветакадэміі за чатыры гадзіны датэрмінова прагаласавалі 150 студэнтаў

Метки: , , ,
Комментарии: