У Віцебску зноўку вярнуліся да ідэі пабудаваць копію полацкага Сафійскага сабора

Автор:
Опубликовано:
11
Июнь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск


Гэтая ідэя двойчы з трэскам правальвалася. Першы раз, у 2016 годзе, жыхарам Віцебску ўдалося абараніць парк, які збіраліся вырубіць дзеля будаўніцтва. Другі раз, у 2021 годзе, калі пад копію сабора была абраная іншая пляцоўка – на ўзбярэжжы Дзвіны непадалёк ад гандлёвага дома «Беларусь», справа дайшла толькі да ўстаноўкі памятнага знака на месцы будучага будаўніцтва. Як высветлілася, ініцыятары не мелі належнага фінансавання, аднак цяпер, падобна, грошы знайшліся.

Жыхароў Віцебску з 21 чэрвеня запрашаюць на грамадскае абмеркаванне справаздачы аб уздзеянні будаўніцтва на навакольнае асяроддзе. Ніхто чарговы раз не спытаўся ў людзей, ці патрэбны ў горадзе яшчэ адзін праваслаўны храм, тым болей – копія таго, чаго ў Віцебску ніколі не існавала. Зрэшты, новы аб“ект узводзіцца не дзеля простых вернікаў – для іх цэркваў у горадзе хапае і без таго. У будынку плошчай 3334,71 кв.м. будуць памяшканні для прыёму дэлегацый, трапезная, гардэроб і гд. Такім чынам, гэта будзе найхутчэй офісны будынак, чымсьці месца для малітвы. Але аддалена падобны да полацкай Сафіі, якой яна была да 18-га стагоддзя – па меркаваннях сучасных даследчыкаў.

https://vkurier.news/chto-naxodilos-na-beregu-dviny-gde-sejchas-xotyat-postroit-sofijskij-sobor-v-vitebske/

Метки: ,
Комментарии: