У Хайсах, наперадні дня памяці продкаў “Дзяды”, невядомыя ўчынілі чарговы крыжалом
Напярэдадні свята Дзядоў сябры грамадскай ініцыятывы “ХАЙСЫ — Віцебскія Курапаты” прыехалі ва ўрочышча Хайсы (Віцебскі раён) каб добраўпарадкаваць магілы расстраляных, пад час Вялікага сталінскага тэрору, беларускіх грамадзян. Але на месцы яны ўбачылі сляды вандалізму.
Пра гэта паведаміў Ян Дзяржаўцаў, лідар віцебскай антысталінскай ініцыятывы.
“Тое што мы ўбачылі нас вельмі непрыемна ўразіла, з 32 раней усталяваных на магілах крыжоў 9 з іх былі паламаныя, некаторыя прыслонены да дрэва, большасць жа валяліся на зямлі».
Гэта адбываецца ўжо не першы раз у гэтым годзе.



Улетку два крыжы былі таксама паламаныя, быў зрэзаны сваркай адзін указальнік масавых расстрэлаў, у другога ўказальніка была знішчана шыльда. Каму перашкаджаюць крыжы і хто іх знішчыў ў гэтым годзе застаецца толькі здагадвацца.
У 2015 годзе таксама былі зламаныя і закінуты ў балота пяць крыжоў , два з іх мы знайшлі самі, а два з дапамогай міліцыянтаў, адзін жа каторы быў з шыльдай на якой было напісана хто забіваў мірных, бязвінных беларускіх грамадзян пад час камуністычнага тэрору так і не знайшлі, піша vitebskspring.org.
Три жутких места в Витебске и недалеко от него, где похоронены жертвы сталинских репрессий
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!