У хуткім часе Камітэт ААН па правах чалавека разглядзіць скаргу віцебскага грамадскага актывіста
5 красавіка Камітэт паведаміў грамадзянскаму актывісту з Віцебску Мікалаю Качурцу аб тым, што яго паведамленне аб парушэнні правоў з боку беларускай дзяржавы прымальна для разгляду Камітэтам па сутнасці. «Ваша паведамленне лічыцца працэсуальна гатовым для прыняцця Камітэтам рашэння аб прымальнасці і па сутнасці» — напісаў у афіцыйным дакуменце кіраўнік Сектара дагавораў аб правах чалавека Ібрагім Салама. Гэта азначае, што ў вялікай верагоднасцю Мікалай зможа абараніць сябе ад самавольства ўлад.
Інцыдэнт пачаўся 25 сакавіка 2019 году падчас святкавання БНР-101 Мікалай сфатаграфаваўся з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам на фоне помніка князю Альгерду ў Віцебску. Доказам гэтага дзеяння сталі відэаматэрыялы, зробленыя супрацоўнікамі Кастрычніцкага РАУС Віцебску.
11 красавіка 2019 году суд Кастрычніцкага раёну Віцебску разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да Качурца. Суддзя Сняжана Кіндзеева прызнала актывіста парушальнікам закону аб масавых мерапрыемствах і аштрафавала яго на 102 рублі.
Дзеля абароны свайго права на ўдзел у мірных публічных акцыях Качурэц звяртаўся ў вышэйшыя судовыя інстанцыі. Аднак беларускія суды адмовіліся абараняць ягоныя правы, матывуючы сваю адмову тым, што раённы суд вынес пастанову, заснаваную на законе і абгрунтаваную фактычнымі доказамі.
Пасля адмовы судоў вышэйшай інстанцыі адстойваць ягоныя правы, Качурэц вычарпаў усе даступныя спосабы абараніць свае грамадзянскія правы ў межах нацыянальнага заканадаўства.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!