У хуткім часе на сайтах віцебскіх прадпрыемстваў і ўстаноў павінны з’явіцца беларускамоўныя старонкі
Жыхарка Мінска Зоя Доля амаль увесь свой вольны час выкарыстоўвае каб павялічыць ужывання беларусскай мовы на сайтах дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў Віцебскай вобласці. Нечакана, але яна знайшла ў гэтай справе паразуменне і падтрымку збоку кіраўніцтва Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.
На сваёй старонке сацыяльнай сеткі “Укантакце” сп. Доля напісала наступнае.
”Працую ў накірунку беларусізацыі Віцебскага краю. Там ёсць чым заняцца, скажу я вам. Склала спіс з 38 арганізацый, у якіх адсутнічае дзяржаўная беларуская мова на інфармацыйных парталах, спіс атрымаўся шматлікі, амаль чатыры дзесяткі арганізацый, у кожную з іх асабіста адправіла звароты. А яшчэ даслала той спіс ў Віцебскі аблвыканкам, каб ідэалагічны аддзел накіраваў прадпісанні прадпрыемствам і ўстановам аформіць беларускія версіі сайтаў, і яны гэта здзейснілі, прадпісанні разаслалі! ды яшчэ і мне падзякавалі: “Дзякуем Вам за ўвагу да пытанняў папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства”.
Ужо ёсць станоўчы вынікі дзейнасці па-беларусізацыі інфармацыйных рэсурсаў.
У пачатку ліпеня з’явіцца беларуская версія сайта Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, тобок падчас лета ўсё зладзіцца і ў новы навучальны год студэнты пойдуць падмацаваныя беларускай мовай. Пра гэта паведаміў рэктар універсітэта Андрэй Кузняцоў.
З фабрыкі “Віцьба” ёй грунтоўна і змястоўна напісаў намесніца гендырэктара Вікторыя Сякіна:
“Дзякуем за неабаякавасць і канструктыўныя заўвагі. З Вашым і нашым імпэтам усе прыхільнікі беларускай мовы здолеюць у поўнай меры карыстацца беларускамоўнай версіяй сайта КВУП “Кандытарская фабрыка “Віцьба”.
Зоя ўпэўнена, што з грамадскім здароўем на Віцебшчыне будзе поўны парадак. Галоўны санітарны ўрач «Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Уладзімір Сінкевіч аддаў загад беларусізаваць інфармацыю на сайце ўстановы. Яна ведае, што родная беларуская мова мае ўласцівасць паляпшаць фізічны і псіхалагічны стан беларусаў ды ствараць добры настрой.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!