Улады адмовілі Евангельскай царкве атрымаць гуманітарны груз са Швецыі і загадалі вярнуць яго адпраўніку

Автор:
Опубликовано:
23
Январь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


21 студзеня 2022 года Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь чарговы раз адмовіў кіраўніцтву Евангельскай царквы Новалукомля ў рэгістрацыі атрыманай гуманітарнай дапамогі на суму 25625 шведскіх крон (2800 долараў ЗША) ад дабрачыннай арганізацыі «Ос-Хельпен» (Швецыя) і запатрабаваў вярнуць увесь тавар назад адпраўніку за кошт членаў царкоўнай арганізацыі.

Суполка атрымала паведамленне аб прыбыцці «гуманітаркі» яшчэ 20 верасня і з таго часу тройчы падавалі заяву на яго рэгістрацыю, але кожны раз атрымлівала адмоўнае рашэнне ад ДГД. Адказ на трэцюю заяву прыйшоў у апошні дзень чатырохмесячнага тэрміна дзеяння дазволу на захоўванне грузу.

Актывісты не разумеюць, падставаў, па якіх улады адмовіліся прыняць у краіну гуманітарны груз, у склад якога ўваходзяць інвалідныя каляскі, адзенне, абутак, мэбля, посуд, якія павінны былі быць размеркаваны паміж тымі, хто мае патрэбу.

Магчыма, што такое дыскрымінацыйнае стаўленне да рэлігійнай суполкі звязана з тым, што яе пастар Аляксандр Зарэцкі падпісаў у пачатку 2021 года «Адкрыты ліст хрысціян Беларусі» супраць гвалту над удзельнікамі пратэстаў, пасля чаго яго выклікалі на допыт у Новалукомльскі аддзел міліцыі і на гутарку да ідэолага раёна, а 8 ліпеня 2021 года ў ягоным доме быў праведзены ператрус.

На гэты момант пастар Аляксандр знаходзіцца ў статусе сведкі па крымінальнай справе і даў падпіску аб неразгалошванні матэрыялаў крымінальнай справы, піша vitebskspring.org.

Суды ўзяліся за старое: з пачатку года 7 Інтэрнет-рэсурсаў прызналі экстрэмісцкімі

Метки: , ,
Комментарии: