Улады арыштавалі жыхара Новалукомля за фатаграфію на фоне «Жывемабіля»

Автор:
Опубликовано:
5
Июль
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Суддзя суда Чашніцкага раёна Таццяна Заруба 20 чэрвеня пакарала арыштам на 15 сутак Ігара Муравіцкага. Па версіі ўладаў «правапарушальнік» правёў у сацыяльных сетках пікет, на які не атрымаў дазволу ў чыноўнікаў мясцовага райвыканкама, а падчас масавага мерапрыемства выказваў свае грамадска-палітычныя інтарэсы.

Згодна з пратаколам паступіўшага ў суд з міліцыі, Муравіцкі ў жніўні 2020 года ў Віцебску сфатаграфаваўся побач з аўтамабілем, пафарбаваным у бел-чырвона-белы колер, на якім быў надпіс «Жыве Беларусь». Але для правядзення масавага мерапрыемства ён не меў дазволу ад кіраўніцтва Чашніцкага райвыканкама.

У судзе «правапарушальнік» патлумачыў, што прызнае факт таго, што ён сапраўды зрабіў фота на фоне «жывемабіля» і выклаў яе сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы «ВКантакце». Пры гэтым ён не меў мэты на правядзенне пікетавання і публічна выказаць свае палітычныя погляды.

Тым не менш суддзя Заруба пагадзілася з версіяй працаўнікоў мясцовага РАУС і палічыла даказанай віна Муравіцкага ў правядзенні недазволенага ўладамі пікету. На гэтай падставе судом была прынята пастанова арыштаваць мужчыну на 15 сутак за ўчыненне ім правапарушэння, прадугледжанага ч.1 арт. 24.23 КаАП.

https://vkurier.news/legendarny-zhyvemabil-peratvary-sya-slavamabil/

Метки: ,
Комментарии: