Улады асудзілі на 15 сутак мужчыну які меў у телефоне восем «экстрэмісцкіх» акаўнтаў
Суддзя суда Гарадоцкага раёна Ганна Гурынава 29 траўня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў сацыяльнай сеткі «Інстаграм» арыштавала на 15 сутак Віктара Стрыгельскага. У рамках адміністрацыйнага закона ў якасці дадатковага пакарання суддзя пастанавіла канфіскаваць у даход дзяржаве мабільны тэлефон, пры гэтым сім-карту загадала вярнуць арыштаванаму.
Згодна з пратаколам агляду тэлефона Стрыгельскага работнікамі Гарадоцкага РАУС былі выяўлены ў ім падпіскі на васьмі рэсурсах: «Simbal.by», «Ploshcha_Peramen», «Bysolfund», «Osb.Bypol», «Stranadlyazhizni», «Сharter97.Org», «Zerkalo_io» , «Радыё Свабоды — Беларусь».
У судовым паседжанні «правапарушальнік» ён патлумачыў, што з 2020 года быў зарэгістраваны ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм». Там жа ў яго меліся падпіскі на акаўнты, якія ў цяперашні час прызнаныя судамі «экстрэмісцкімі» матэрыяламі.
Аднак патлумачыў, што, калі ажыцьцяўляў падпіску на іх, то гэтыя рэсурсы законна існавалі і экстрэмісцкімі не зьяўляліся.
Аднак суддзя Гурынава знайшла ў дзеяннях Віктара склад правапарушэння, прадугледжанага ч.2 арт. 19.11 КаАП, «па прыкметах: захоўванне з мэтай распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
https://vkurier.news/no-xa-ad-vicebskaga-telegram-kanalu-blizkaga-da-silaviko-pakayannyya-videa-z-animavanymi-persanazhami/
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!