Улады прыступілі да ліквідацыі найстарэйшай яўрэйскай грамадскай арганізацыі ў Полацкім рэгіёне

Автор:
Опубликовано:
1
Август
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика



Віцебскі абласны суд 14 чэрвеня прыняў рашэнне ліквідаваць грамадскае аб’яднанне «Полацкі яўрэйскі культурны цэнтр». Без малога 30 гадоў сябры гэтай арганізацыі садзейнічалі развіццю яўрэйскай культуры. Ініцыятарам закрыцця грамадскай арганізацыі стала кіраўніцтва Упраўлення юстыцыі па Віцебскай вобласці. Такім чынам, магчыма, уладамі дадзены старт працэсу разгрому габрэйскага сацыяльна-культурнага асяроддзя на Віцебшчыне.

У 1992 годзе на тэрыторыі Беларусі пачалі аднаўляць сваю дзейнасць міжнародныя яўрэйскія арганізацыі. Дзякуючы іх дапамозе і ў Полацкім рэгіёне ўзніклі яўрэйскія арганізацыі.

Асноўная роля ў фінансаванні адраджэння яўрэйскага жыцця належала Амерыканскаму яўрэйскаму аб’яднанаму размеркавальнаму камітэту “Джойнт” і Сусветнаму яўрэйскаму Агенцтву для Ізраіля “Сахнут”.

Ініцыятарам стварэння першай Полацкай яўрэйскай арганізацыі стаў ваенны музыка Філіп Заўт, які заклікаў вядомых у горадзе яўрэяў — ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны звярнуцца да супляменнікаў гарадоў Полацка і Наваполацка з выдатнай прапановай — аб’яднацца.

Намер знайшоў сваё ўвасабленне ў скліканні збору габрэйскай грамадскасці 7 лютага 1993 года ў Палацы культуры ВА «Шкловалакно», дзе і была створаны ПЯКЦ.

Тады ў планах новастворанай арганізацыі было: ўвекавечыць памяць вязняў гета, стварыць музей гісторыі яўрэяў Полацка, вярнуць будынак сінагогі, арганізаваць дзіцячую нядзельную яўрэйскую школу, наладзіць догляд хворых і нямоглых, заняцца вывучэннем моў ідыш і іўрыт, арганізаваць вакальна-інструментальны, навесці парадак на габрэйскай частцы Чырвоных могілак.

З намечанага шмат што стала рэальнасцю.

Дзякуючы дапамозе яўрэяў з-за мяжы кіраўніцтву арганізацыі ўдалося атрымаць памяшканне і стварыць Полацкі яўрэйскі культурны цэнтр, дабрачынны цэнтр “Хэсэд-Эфраім”, вакальна-інструментальны ансамбль, нядзельную школу, абшчынны цэнтр, тры рэлігійныя абшчыны – хасідская, прагрэсіўнага юдаізму і артклуб ветэранаў, жаночы клуб, курсы па вывучэнні іўрыта і маладзёжны клуб Яўрэйскага Агенцтва «Сахнут», сямейны клуб і многае іншае.

І вось зараз, паводле рашэння беларускіх уладаў, Цэнтр спыніў сваё існаванне. І хутчэй за ўсё, разам з ліквідацыяй ПЯКЦ, ягоны лёс падзеляць усе астатнія габрэйскія арганізацыі Полацкага рэгіёну.

vitebskspring.org

Палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага ў дзень народзінаў змясцілі ў ШІЗА

Метки: , ,
Комментарии: