Улады прызналі «экстрэмістам» палітвязня Леаніда Судаленку

Автор:
Опубликовано:
25
Ноябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” даведаўся з ліста жонкі пра “статус экстрэміста”, у якім ён апынуўся з падачы чыноўнікаў беларускага Міністэрства ўнутраных спраў. Ён адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тры гады ў папраўчай калоніі №3, якая размешчана ў п. Віцьба Віцебскага раёна.

“Я яму напісала пра гэтую навіну і пра яго “шчаслівы” нумар 607 у так званым спісе экстрэмістаў. Ён успрыняў гэта як чаканае, але папрасіў закон і падставы ўключэння ў спіс”, — паведамляе жонка палітвязня.

Паводле інфармацыі сваякоў, на Леаніда ўвесь час працягваюць ціснуць.

“Лісты не аддаюць. Хіба што мае лісты да яго даходзяць 1 раз на месяц. Яго з верасня зрабілі “парушальнікам” з усімі наступствамі (пазбаўленне кароткатэрміновага спаткання, пазбаўленне права на пакупкі ў краме). Адным словам, выхоўваюць. Леанід працягвае пісаць скаргі па сваёй справе, паколькі ўсплылі пэўныя абставіны, але ўсё гэта беспаспяхова пры цяперашняй уладзе”.

Леанід Судаленка — палітвязень, кіраўнік ліквідаванага ўладамі Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра “Вясна”. 20 гадоў займаецца праваабарончай дзейнасцю, аўтар траціны з усіх скаргаў на Беларусь у Камітэце ААН па правах чалавека, лаўрэат ордэна “Свабода-роўнасць-братэрства” Французскай Рэспублікі. Праваабаронца дапамагаў пісаць скаргі затрыманым падчас акцый пратэсту, абараняў у судзе звольненых “за палітыку” рабочых. Абвінавачаны ў парушэнні народнага арт. 342 КК “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”.

viciebskspring.org

Адміністрацыя калоніі трымае палітзняволенага праваабаронцу Судаленка ў інфармацыйнай ізаляцыі

Метки: , ,
Комментарии: