Улады за каментары ў сацсетках на два гады пазбавілі волі жыхарку Новаполацка

Автор:
Опубликовано:
6
Июль
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Суддзя суду Наваполацка Сняжана Калінічэнка, 30 траўня вынесла прысуд мясцовай жыхарцы Кацярыне Леў. Улады вінавацілі яе ў абразе прадстаўнікоў улады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. За гэта суд пакараў жанчыну пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады і штрафам ў 3 700 рублёў. У чаканні суда Кацярына правяла 4 месяцы ў Віцебскім абласным ізалятары.

У судовым працэсе абражанымі прадстаўнікамі ўлады выступілі намеснік начальніка УУС Мінскага аблвыканкама Віталь Казлоў, кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Раман Мельнік, а таксама першы намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Падвойскі.

Гэтая тройца трапіла ў скандал, калі ў лютым 2022 года «Кіберпартызаны» апублікавалі зліў іх размовы з верасня 2020 года. Тэлефонная гутарка Падвойскага, Мельніка і Казлова стала доказам таго, што міліцыя паказвае суддзям, якія рашэнні выносіць удзельнікам мірных пратэстаў.

Пасля апублікавання роліка з запісам у тэлеграм-канале “Кіберслівы», пад ім пакінулі водгукі больш за два дзясяткі чалавек, сярод якіх апынулася і асуджаная Леў.

viciebskspring.org

https://vkurier.news/ulady-aryshtavali-zhyxara-novalukomlya-za-fatagrafiyu-na-fone-zhyvemabilya/

Метки: , ,
Комментарии: