Уладзіміра Булаўскага асудзілі на 7 сутак арышту

Автор:
Опубликовано:
29
Ноябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Віцебскага актывіста і музыку Уладзіміра Булаўскага асудзілі яшчэ ў дзень затрымання 26 лістапада на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Як паведамілі праваабаронцы, Уладзімір Булаўскі прызнаны вінаватым у «непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобы» (арт. 24.3 КаАП). Стала вядома, што 29 лістапада ў ізалятары часовага ўтрымання для Булаўскага прынялі перадачу.

Рашэнне аб пакаранні Уладзіміра Булаўскага адміністрацыйным арыштам прымаў суддзя Мікалай Атрахімовіч (суд Кастрычніцкага раёну Віцебску).

Уладзіміра Булаўскага затрымалі ў пятніцу 26 лістапада, пасля чаго змясцілі ў віцебскі ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Актывіст мае выйсці на волю 3 снежня.

У верасні 2020 году Уладзімір Булаўскі быў пакараны 8 суткамі адміністрацыйнага арышту. Яго прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП) адразу па двух пратаколах, піша viciebskspring.org.

Задержан витебский активист и организатор культурных проектов Владимир Булавский

Метки: , ,
Комментарии: