Уніяцкага святара з Полацку асудзілі на 15 сутак арышту
Аляксандра Шаўцова, настаяцеля грэка-каталіцкай парафіі Святога пакутніка Язафата, суд Полацку і Полацкага раёну прызнаў вінаватым за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі». Святара асудзілі паводле артыкула 19.11 КаАП за рэпосты матэрыялаў сайта «Хартыя-97» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».
Святара полацкай грэка-каталіцкай супольнасці за трымалі ўчора, 25 траўня. У яго дома быў праведзены ператрус, міліцыянты забралі ў айца Аляксандра ўсю аргтэхніку.
Апрача полацкага грэка-каталіцкага святара, на Віцебшчыне учора былі затрыманыя два ксяндзы — Андрэй Кулік, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах, і Вячаслаў Адамовіч, пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Шкаплернай у вёсцы Ідолта Мёрскага раёну. У рыма-каталіцкіх святароў таксама забралі мабільныя тэлефоны і кампутары.
https://vkurier.news/na-vicebshchyne-zatrymali-dvux-svyataro-alyaksandra-sha-cova-polacku-i-andreya-kulika-myorax/
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!