В Полоцке нашли необычный круглый крест. В чем его загадка?

Автор:
Опубликовано:
11
Май
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область


Крест обнаружили местные жители недалеко от Двины в районе моста по улице Богдановича. На него уже посмотрели и полоцкие археологи. Есть надежда, что артефакт в итоге окажется в Краеведческом музее Полоцка и увидеть его смогут все горожане.

Находка круглого каменного креста в Полоцке вызвала много разговоров как среди ученых, так и простых горожан. GOROD214.BY посмотрел на таинственный крест и спросил у исследователей, что это все-таки такое? Какое значение имеют символы, которые на нем изображены?

крест в пголоцке 3

По фотографиям находку изучил кандидат исторических наук, исследователь мифологии и традиционной белорусской культуры Дмитрий Скворчевский:

– Знаходка ў Полацку фрагментаў каменнага крыжа ў коле з’яўляецца першай падобнай у нашай краіне. Дагэтуль такія артэфакты не былі выяўлены, і пра падобныя нават не было згадак у пісьмовых і этнаграфічных крыніцах. Безумоўна, гэта вельмі адметная і значная знаходка. Форма кола не з’яўляецца тыповай і распаўсюджанай для каменных крыжоў на беларускіх абшарах, таму можна меркаваць пра ўплывы іншых традыцый.

Сёння мы можам казаць пра найбліжэйшыя аналагі полацкай знаходке — гэта каменныя колавыя крыжы ў Латвіі, напрыклад, у Айзкраўклэ і Кокнэсэ. Яны блізкія не толькі з гледзішча геаграфіі, але і найбольш адпавядаюць па форме, а крыж з Айзкраўклэ яшчэ і мае амаль такі ж самы знак, як і полацкі крыж.

крест в полоцке 2

Падобна, што гэты сімвал можа з’яўляцца асабістым клейнам, прыкметай роду і ўласнасці. Такія знакі ставілі замест подпіса ў дакументах, на асабістых рэчах, на надмагіллях. Іх выкарыстанне добра вядома, як на тэрыторыі Беларусі, так і па ўсім Балтыйскім рэгіёне. Да адносна нядаўняга часу архаічная традыцыя ўжывання клейнавых знакаў захоўвалася беларускімі бортнікамі (так званыя “бортныя знамёны”). Адметна, што ў Полацкім ваяводстве панцырныя баяры выкарыстоўвалі клейнавыя знакі да канца XVІІI ст.

Адрозненне паміж знакамі на крыжах з Полацка і Айзкраўклэ невялікае, а асноўная розніца выяўляецца ў колькасці невялікіх гарызантальных рысак пад і над асноўным элементам знака. Такія дадатковыя рыскі выкарыстоўваліся для асабістых знакаў, каб адрозніваць людзей, якія ў сваяцтве паміж сабой. Ці ёсць гэта сведчаннем сваяцтва крыжоў і людзей, якія з імі звязаны? Ці гэты знак мае іншае значэнне? Пакуль тут нічога пэўнага нельга сцвярджаць.

крест в пголоцке 3

У Латвіі ў народзе крыжы ў коле лічаць шведскімі. Колавыя крыжы, уласна, сапраўды вядомы на тэрыторыі Швецыі, напрыклад, на выспе Готланд. Аднак крыжы такой формы вядомы яшчэ і ў Эстоніі, рэгіёне паўночнага узбярэжжа Германіі, гістарычных Наўгародскай і Пскоўскай землях. Гэта той Балтыйскі рэгіён, з якім Полацк працяглы час меў разнастайныя шчыльныя кантакты: гандлёва-эканамічныя, ваенна-палітычныя, культурныя.

Падобныя крыжы знаходзяць на старых могілках, ці каля храмаў. Каменныя крыжы ў коле масава пашыраюцца ў гэтым рэгіёне недзе з XVI ст., хаця вядомы і больш раннія знаходкі, як і пазнейшыя капіраванні. Пытанне шляхоў распаўсюджвання такой формы крыжа ў рэгіёне і уплываў застаецца яшчэ адкрытым, хаця звычайна называюць крыніцу паходжання Швецыю ці Германію. Важнай справай для атрыбуцыі полацкага крыжа будзе вывучэнне матэрыялу, з якога ён зроблены. Як мінімум можна зрабіць выснову пра мясцовае ці імпартнае паходжанне знойдзенага крыжа.

крест в полоцке 4

Археолог из Полоцкого госуниверситета Алексей Коц считает, что предварительно артефакт можно датировать 17-18 вв. Он попадает в границы датировки археологического памятника Экиманьский посад. Он не местного происхождения.

– Ён зроблены з каменя, які вельмі прыдатны для апрацоўкі, і які мае не мясцовае паходжанне. З якога камня, паспрабуем пазней разабрацца. Простыя каменныя крыжы былі пры царкве ў Экімані і зараз адзін з іх захоўваецца ў музеі-запаведніку.

Экіманьскія крыжы вядомыя з 19 ст., іх яшчэ замалёўваў мастак Струкаў у сярэдзіне 19 ст. Але падобнага крыжа ў коле тады ўжо не было. Па аналогіі з наўгародскімі знаходкамі, крыж у коле павінен быў мець пастамент, на якім ён стаяў. Зараз ён адламаны і згублены. Цікавай выглядае адтуліна на бакавай паверхні, але пакуль цяжка казаць пра яе значэнне.

крест в полоцке 1

На мой погляд, цікава, што крыж зроблены вельмі акуратна. Захаваны ўсе прапорцыі, дакладныя памеры, роўнае кола. Крыжы, які робяць з нашых мясцовых парод камянёў не маюць такіх дакладных параметрычных дадзеных. Нашыя не такія ахайныя. Але гэта, магчыма, звязана са складанасцю апрацоўкі камня.

Метки: , ,
Комментарии: