Ва Ушачах пад рэпрэсіі ў барацьбе з «экстрэмізмам» патрапіла педагог Ірына Ляснічэнка
Ва Ушачах пад рэпрэсіі ў барацьбе з «экстрэмізмам» патрапіла выбітны педагог Ірына Ляснічэнка.
Выкладчыца беларускай мовы і літаратуры ў знакамітай Ушацкай сярэдняй школе (там вучыліся Рыгор Барадулін, Еўдакія Лось, Генадзь Гарбарук), яна падрыхтавала многіх дыпламантаў рэспубліканскіх алімпіяд па беларускай мове.
У 2020 годзе Ірына Уладзіміраўна была занесена на Дошку Гонару Ушацкага раёна.
5 красавіка жанчына была асуджана паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік суда невядома, але на 3 траўня ў абласным судзе прызначаны разгляд скаргі на пастанову Ушацкага суда, піша тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна».
https://vkurier.news/zatrymanni-navapolacku-i-navalukomli/
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!