Вакалістку полацкага гурта «Варган» Ксенію Глот асудзілі на 15 сутак арышту
Дзяўчыну затрымалі 30 чэрвеня. На яе склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па ч. 2 арт. 19.11 (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) КаАП Рэспублики Беларусь.
Пасля разгляду пратакола суд Полоцкага раёна прызнаў Ксенію вінаватай у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» і яна была пакарана 15 суткамі адміністратыўнага арышту.
Арышт яна будзе адбываць у ізалятары часовага ўтрымання пры Полацкім РАУСе. Падтрымаць Ксенію Глот можна лістом ці паштоўкай, якія неабходна даслаць на адрас: вул.Кастрычніцкая, 60, 211400, Полацк, Віцебская вобласць.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!