Вершы беларускіх паэтаў-франтавікоў прагучаць на конкурсе ў Наваполацку

Автор:
Опубликовано:
18
Апрель
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебская область Культура


Гарадскі конкурс чытальнікаў «Войны победная строка» ладзяць наваполацкі гарвыканкам, цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма і наваполацкая гарадская арганізацыя ГА «Белая Русь». Да ўдзелу запрашаюць школьнікаў 5–11-х класаў, навучэнцаў каледжаў і студэнтаў ВНУ.

Выступы чытальнікаў пройдуць 3 траўня у бібліятэцы імя Маякоўскага, а ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 9 траўня падчас святкавання Дня Перамогі.

Заяўкі на ўдзел будуць прымаць да 28 красавіка, і абавязковай умовай будзе адмысловы выбар твора для выразнага чытання. Гэта абавязкова мусіць быць верш з падборкі «Белорусские поэты-фронтовики», размешчанай на сайце цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Нягледзячы на тое, што конкурс названы па-расейску, бальшыня вершаў, прапанаваных чытальнікам, — беларускамоўныя. Сярод аўтараў – і вядомыя паэты, чые вершы ўваходзяць у школьную праграму па беларускай літаратуры, і тыя, чые імёны практычна нічога не кажуць сучаснай моладзі. Многія з іх не дачакаліся перамогі і загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, не паспеўшы зрабіць вялікі ўнёсак у беларускую паэзію. Але тыя некалькі вершаў, якія ўдалося пакінуць нашчадкам, сталі кранальным напамінам пра трагедыю, якая забрала безліч талентаў.

Падборка, якую зрабілі наваполацкія бібліятэкары, вельмі карысная яшчэ й тым, што ўключае не толькі вершы, але і біяграфічныя звесткі пра аўтараў. Таму ахвотныя змогуць шмат даведацца пра лёсы беларускіх паэтаў-франтавікоў, вялікая частка якіх паходзіць з Віцебшчыны.

https://vkurier.news/vojna-v-ukraine-rf-istoshhila-svoi-sily-pod-baxmutom/

Метки: ,
Комментарии: