Віцебскі лекар, які выступаў супраць гвалту, здолеў выехаць з Беларусі. Цяпер ён па-за небяспекай

Автор:
Опубликовано:
18
Июнь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Лекар з Віцебску, Яўген Павелка, які прымаў актыўны ўдзел у пратэстах эвакуіраваны. Дзякуючы дапамозе фонду BYSOL ён змог бяспечна дабрацца да Грузіі і хутка там адаптавацца. «Беларускі дом у Варшаве» дапамог Яўгену атрымаць гуманітарную візу. Бліжэйшым часам ён планую прыехаць у Польшчу каб працягнуць кар’еру лекара.

У жніўні 2020 года Павелка браў актыўны ўдзел у віцебскіх пратэстах, а таксама ў шматлікіх публічных акцыях “Медыкі супраць гвалту”. Тады яму ўдалося пазбегнуць затрыманняў і арыштаў, але ён быў звольнены з ФК Віцебск.

З-за брутальных рэпрэсій уладаў у дачыненні да грамадзянскіх актывістаў, ён быў вымушаны спыніць удзел у масавых мерапрыемствах і ўвесь час знаходзіўся ў чаканні хуткага арышту і суда.

Аднак гэтага інцыдэнту яму прыйшлося чакаць доўга, цэлых паўтара гады. Гэта адбылося 25 сакавіка 2022 года, калі міліцыянты прыйшлі ў паліклініку, дзе працаваў актывіст. Прама на працоўным месцы ён быў затрыманы і па пастанове пракурора быў зроблены вобыскі на працы і дома.

Пасля следчых дзеянняў яго не арыштавалі, але пасля размовы з сілавікамі Яўген зразумеў, што заставацца ў Беларусі яму небяспечна Яго папярэдзілі, што вядзецца пошук доказаў і калі яну будуць знойдзены, то яму пагражаў крымінальны пераслед па арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Пасля доўгіх ваганняў Павелка з’ехаў у Тбілісі.

Аказаць падтрымку новым эвакуацыям актывістаў з Беларусі можна, калі перайсці на сайт фонду «Беларуская салідарнасць» па спасылцы https://bit.ly/3wqBxHv.

vitebskspring.org

Настаўніцу з Наваполацку арыштавалі на 15 сутак за «экстрэмісцкі» рэпост з «Радыё Свабода»

Метки: , ,
Комментарии: