Віцебскі суд прызнаў экстрэмісцкімі інтэрнэт-рэсурсы EXOMON

Автор:
Опубликовано:
2
Октябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика



Суд Чыгуначнага раёну гораду Віцебску 1 кастрычніка прызнаў тэлеграм-канал, тэлеграм-чат і ютуб-канал EXOMON экстрэмісцкім. Разгляд грамадзянскай справы заняў усяго 5 хвілін. Рашэнне прымала суддзя Святлана Варатынская. Заяву ў суд з патрабаваннем прызнаць гэтыя рэсурсы экстрэмісцкімі падавала сёмае ўпраўленне ГУБАЗіК МУС па Віцебскай вобласці.

Апроч суддзі Святланы Варатынскай удзел у працэсе браў пракурор Ананенка. Прадстаўнікі ГУБАЗіКу, а таксама Міністэрства інфармацыі, якое выступала ў якасці адказчыка, на грамадзянскі працэс не з’явіліся. Справа разглядалася без іх удзелу.

Паводле заявы ГУБАЗіК, дадзеныя інтэрнэт-рэсурсы ўтрымліваюць «матэрыялы з заклікам да блакавання руху на аўтамабільных дарогах і чыгуначных пуцях, да масавых беспарадкаў, хуліганскіх дзеянняў, забастовак, здзяйснення актаў вандалізму, аказання супраціву супрацоўнікам органаў унутраных спраў з мэтай змены канстытуцыйнага ладу РБ».

Суддзя агучыла заяву, хутка прагледзела з дыску на ноўтбуку запіс з гэтых рэсурсаў і пасля кароткага перапынку прыняла рашэнне прызнаць згаданыя рэсурсы «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Ніякія лінгвістычныя экспертызы ці яшчэ якія-небудзь довады, апроч меркавання ГУБАЗіК, у судзе не разглядаліся.

«Гэтае рашэнне суду зʼяўляецца падставай для знішчэння дадзеных матэрыялаў, блакавання інтэрнэт-рэсурсаў, якія садзейнічаюць іх распаўсюду на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўключэння ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Рашэнне падлягае неадкладнаму выкананню», – абвясціла Варатынская.

Дадзенае рашэнне можа быць абскарджанае цягам 15 дзён у Віцебскім абласным судзе.

На момант судовага паседжання ў тэлеграм-чаце EXOMON было 642 удзельніка, на тэлеграм-канал рэсурсу было падпісана 2634 карыстальнікі, а на ютуб-канал было падпісана больш за 8 тысяч чалавек.

На дадзеных інтэрнэт-рэсурсах распаўсюджваліся матэрыялы на актуальныя грамадска-палітычныя тэмы. Людзі дзяліліся сваім меркаваннем, піша vitebskspring.org.

Юліі Алейнік, адлічанай з ВДУ за надпіс «БЧБ Жыве», прысудзілі 2610 рублёў штрафу

 

Метки: ,
Комментарии: