Віцебскія абласныя арганізацыі «Чырвоны Крыж» і «Белая Русь» «хайпанулі» на аказанні дапамогі бежанцам з Украіны
Паводле інфармацыі Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкама на працягу месяца, пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны ў вобласць прыбылі 35 жыхароў з тэрыторыі нашай паўднёвай суседкі. Адзначаецца, што асноўная мэта бежанцаў — гэта ўз’яднання сям’ёй або перачакаць, у сваякоў, якія жывуць у Беларусі, заканчэння баявых дзеянняў.
Віцебская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, якой абыякавая да лёсу сотняў палітвязняў, якія адбываюць крымінальныя пакаранні на тэрыторыі вобласці, прынялася піярыцца на дапамозе перасяленцам з Украіны.
Як звычайна, Віцебская абласная арганізацыя «ЧК», гэта робіць не за свой кошт, а за кошт спонсарскай дапамогі, атрыманай ад віцебскіх прадпрыемстваў.
Так, печыва для бежанцаў прадаставіла ААТ «Віцебскхлебпрам», агароднінныя кансервы — Віцебскі канцэрн «Мясамалпрам», а прыватнае прадпрыемства «Белфуд Прадакшн» адгрузіла дзіцячае харчаванне.
Не адстае ад «Чырвонага крыжа» ў атрыманні палітычных дывідэндаў заснаванай на пакутах бежанцаў і абласная грамадская арганізацыя «Белая Русь».
На сабраныя грошы сябрамі гэтай арганізацыі, было закуплена 200 пакетаў з гігіенічнымі прыладамі.
Вядома, ні печанькі ад «Чырвонага Крыжа» ні кавалачаки мыла ад «Белая Русь» не дапамогуць уцекачам перажыць гора і страты, але рэкламу «з душком» на фоне трагедыі, якая разгортваецца ва Украіне, гэтыя арганізацыі могуць запісаць сабе ў залік.
Віцебскі «Чырвоны Крыж» заяўляе, што «гатовы аказаць дапамогу перасяленцам з Украіны»
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!