Віцебскія ўлады афіцыйна прызналі Крым часткай Расіі

Автор:
Опубликовано:
25
Май
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика



24 траўня ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце з удзелам старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна адбылася афіцыйная сустрэча з крымскай дэлегацыяй, якую ўзначальваў намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Крым Георгій Мурадаў. Гэтая сустрэча насіла дэманстратыўна афіцыйны характар, і дала старт працэсу палітычнага прызнання беларускімі ўладамі тэрыторыі Крыма састаўной часткай Расійскай Федэрацыі.

На сустрэчы Субоцін падзяліўся сакрэтам аб тым, што неафіцыйныя кантакты паміж Віцебшчынай і Крымам не перарываліся ніколі. Гэта былі як палітычныя, гэтак і эканамічныя кантакты.

Па час перамоў бакі абмеркавалі канкрэтныя магчымасці па развіццю супрацоўніцтва на ўзроўні органаў мясцовай улады, паміж дзяржаўнымі прадпрыемствамі і прыватным бізнесам. Былі ўхвалены канкрэтныя праекты ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, сумесным выкарыстанні партовай інфраструктуры Крыма і ў развіцці турызму.

Таксама дамовіліся аб тым, што дэлегацыя крымчан прыме ўдзел у маючым адбыцца фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску-2022».

Але трэба адзначыць, што ў гэтым візіце было больш палітыкі, чым эканомікі.

Бо Крым — гэты дэпрэсіўны рэгіён і не зможа, нават часткова, замяніць экспарт прадукцыі віцебскіх прадпрыемстваў, якая масава пастаўлялась да пачатку вайны паміж Расеяй і Украінай, еўрапейскім партнёрам і спажыўцам.

Крымскі бюджэт, бліжэйшыя тры гады, будзе дэфіцытным. Яго выдаткі перавысяць прыбыткі амаль на 3 мільярды расейскіх рублёў.

На восьмым годзе, пасля анэксіі паўвострава, крымскія ўлады не змаглі стварыць бюджэт развіцця, а, па-ранейшаму, залежаць ад федэральных датацый з Расіі.

У 2022 годзе Крым абыдзецца расейскім падаткаплацельшчыкам у 200 мільярдаў рублёў. Г.зн. 80% усіх даходаў крымскія ўлады атрымаюць у выглядзе бязвыплатных уліванняў з суседняй Расіі.

Завозіць прадукцыю з Віцебскай вобласці, у бедны па даходах крымскі рэгіён, далёка, затратна. Бадай усе прыбыткі пойдуць па пакрыццё выдаткаў на лагістыку. Бо адлегласць ад Віцебска да паўвострава 2 тысячы кіламетраў, там жыве ўсяго толькі 1,9 млн. чалавек з сярэднім заробкам каля 500 долараў.

З турызмам у бягучым годзе таксама праблема. З-за вайны, якая перарасла ў зацяжны ўзброены канфлікт, асцярожныя беларускія турысты не стануць рызыкаваць сваім адпачынкам на тэрыторыі Крыма, які ў любы момант можа стаць зонай баявых дзеянняў. Калі і можна будзе разлічваць на ажыўленні турыстычнага бізнэсу, то толькі тады, калі ў рэгіёне наступіць доўгачаканы мір і спакой.

У выпадку, калі на песенны фестываль прыедзе дэлегацыя крымскіх артыстаў, то з яго назвы можна смела выкрасліць слова «Славянскі». Праз руска-ўкраінскую вайну на гэтым культурным мерапрыемстве будуць адсутнічаць майстры мастацтваў з Украіны, а таксама артысты з іншых еўрапейскіх краін, у тым ліку і славянскіх. У выніку на доўгія гады фестываль ператварыцца ў рэгіянальную тусоўку другарадных эстрадных выканаўцаў Беларусі і Расіі.

vitebskspring.org

«Танк» або «Крыж». Жыхароў Полацку запрашаюць абмеркаваць выгляд транспартнай развязкі

Метки: , , ,
Комментарии: