Віцебскія ўлады перакройваюць рэгіянальную інфармацыйную прастору

Автор:
Опубликовано:
10
Апрель
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Пракуратура Віцебскай вобласці паведамляе пра тое, што яе супрацоўнікі рэгулярна праводзяць маніторынг сродкаў масавай інфармацыі на прадмет выяўлення інфармацыі «дэструктыўнага» характару. З пачатку года пракуратурамі накіравана ў суды 30 заяў па прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пры гэтым 25 заяў ужо разгледжаны і задаволены.

Сціск інфармацыйнага поля ў вобласці адбываецца не толькі за кошт апазіцыйных і незалежных рэсурсаў, але і за кошт дзяржаўных СМІ.

5 красавіка ў Глыбокім на выязной калегіі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама было абвешчана аб радыкальнай змене працы рэдакцый газет, якія выдаюцца ў раённых цэнтрах.

У сувязі з стратнасцю рэдакцыя газеты “Жыццё Прыдзвіння” (Віцебскі раён) спыняе працу як самастойная ўстанова і неўзабаве яе аб’яднаюць з газетай горада Віцебска – “Віцьбічы”.

Тры стратныя раённыя газеты Дубровенскага раёна — «Дняпроўская праўда», Расонскага — «Голас Расоншчыны» і Шаркаўшчынскага — «Кліч Радзімы», увойдуць у холдынг, створаны на базе рэдакцыі абласной газеты «Віцебскія весці».

Адбудзецца аптымізацыя, г.зн. пройдуць скарачэнне штатаў газет «Лепельскі край» (Лепельскі раён) і «Чырвоны прамень» (Чашніцкі раён).

Акрамя таго, ідэолагі анансавалі частковы пераход усіх друкаваных выданняў у інтэрнет, што дазволіць зэканоміць значныя сродкі рэдакцый на адмове ад паслуг друкарняў.

vitebskspring.org

БАЖ собрала данные о волне репрессий против СМИ в Беларуси

Метки: ,
Комментарии: