Віцебскія ўлады працягваюць «зачыстку» культурна-асветніцкай прасторы ад недзяржаўных арганізацый

Автор:
Опубликовано:
4
Август
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


З ініцыятывы Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Віцебскі абласны суд 21 чэрвеня прыняў рашэнне ліквідаваць грамадскае аб’яднанне «Віцебскае музычнае таварыства». Раней улады ліквідаваны грамадскія арганізацыі культурна-асветніцкай накіраванасці: цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора», сацыяльна-культурная ўстанова «Віцебск для мяне», сацыяльна-асветніцкая ўстанова ў галіне гісторыка-культурнай спадчыны «Уновіс-ФОРУМ», прыватная культурна-асветніцкая ўстановы «Лідар новай эпохі» і «Гендарны адказ».

Гэтая грамадская арганізацыя праіснавала ў якасці юрыдычнай асобы больш за 27 гадоў і, па сутнасці, была адным са старэйшых недзяржаўных грамадзянскіх аб’яднанняў. Сярод заснавальнікаў і сяброў арганізацыі былі музыкі Віцебскай абласной філармоніі і многія выкладчыкі музычных навучальных Віцебску.

На рахунку ВМТ лічыцца мноства праведзеных музычных конкурсаў, фестываляў і реалізаваныя разнастайныя арт-праекты.

Так, у маі 2013 года «Віцебскае музычнае таварыства» сумесна з Віцебскім гарадскім выканаўчым камітэтам, арганізавалі і правялі Другі міжнародны этнафестываль «Мастацтва галасавой імправізацыі «ФАНТОН» — 2013″, у якім прынялі ўдзел музычныя калектывы з Балгарыі, Беларусі і Расіі, а таксама вучоныя, музыказнаўцы і аматары этнічнай музыкі.

Не выклікае сумневу, ліквідацыі «Віцебскага музычнага таварыства» прывядзе да заняпаду музычнага фестывальнага руху ў Віцебскім рэгіёне, і да збяднення яго культурнай прасторы.

vitebskspring.org

Улады прыступілі да ліквідацыі найстарэйшай яўрэйскай грамадскай арганізацыі ў Полацкім рэгіёне

Метки: , , ,
Комментарии: