Віцебскія ўлады прыступілі да ліквідацыі ўстановы Рэдакцыя газеты «Віцебская трыбуна»

Автор:
Опубликовано:
11
Декабрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


27 жніўня 2021 года Адміністрацыя Чыгуначнага раёна Віцебска пачала ліквідацыю Прыватнай выдавецкай ўстановы «Рэдакцыя газеты «Віцебская трыбуна». Аб прычынах і законых падставах, па якіх адбываецца ліквідацыя рэдакцыі, ўлады не паведамляюць.

«Віцебская трыбуна» было зарэгістравана 13 сакавіка 2001 года рашэннем Віцебскага аблвыканкама. А ўжо 15 лютага 2004 года ўлады пазбавілі ліцэнзіі газету «Віцебская трыбуна», у той час адзінае недзяржаўнае выданне ў Оршы і Аршанскім раёне.

Як пісалі ў той час праваабаончыя выданні, «пра пазбаўленні ліцэнзіі калектыў рэдакцыі даведаўся, калі прыйшоў час аднаўляць дамову з друкарняй. У друкарню дакумент аб пазбаўленні ліцэнзіі прыйшоў поштай яшчэ ў сярэдзіне лютага, аднак рэдактару «Віцебскай трыбуны» Сяргею Серабра аб пазбаўленні ліцэнзіі не паведамілі. Тым самым пазбавіўшы яго права абскардзіць адпаведную пастанову Міністэрства інфармацыі ў судзе.

Міністэрства патлумачыла, што падставай для пазбаўлення ліцэнзіі была ліквідацыя заснавальніка выдання, Віцебскага Цэнтра маладзёжных ініцыятыў «Контур».

Але «Контур» быў ліквідаваны яшчэ ў 2003 годзе, а пастанова аб пазбаўленні ліцэнзіі з’явілася толькі праз сем месяцаў. На думку рэдактата газета выданне пазбавілі ліцэнзіі за падтрымку акцыі пратэсту віцебскіх прадпрымальнікаў: на сайце газеты змяшчалася хроніка іх галадоўкі, фотаздымкі ды іншыя матэрыялы. Галадоўка доўжылася з 2 па 14 лютага і роўна праз дзень пасля гэтага ліцэнзія «Віцебскай трыбуны» была скасаваная.”

На працягу 17 гадоў, паводле нейкіх дзіўных бюракратычных законаў, установа “Рэдакцыя газеты “Віцебская трыбуна” не была закрытая. І толькі зараз, калі ў краіне адбываецца татальнае знішчэнне незалежных СМІ і сектара недзяржаўных грамадскіх арганізацый, улады ліквідавалі і рэдакцыю газеты «Віцебская трыбуна», піша vitebskspring.org.

 

Метки: , ,
Комментарии: