Віцебскія ўлады распачалі працэдуру ліквідацыі сельгаспрадпрыемства «Тулава»

Автор:
Опубликовано:
27
Сентябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Дзяржаўнае прадпрыемства «Эксперыментальная база «Тулава» з 17 жніўня знаходзіцца ў стане ліквідацыі. Яно мае 2 млн. рублёў доўгу, ёсць запазычанасці выплат у бюджэт і ў пенсіённы фонд. Але ліквідацыя сельгаспрадпрыемства адкрывае перад уладамі Віцебска магчымасць выкарыстання яго земляў пад камерцыйную забудову.

Для гэтага ўлада заможнымі ўсё ўжо падрыхтавана. У адпаведнасці з рашэннем Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 3 жніўня 2015 года №1030 камунальнае унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства Эксперыментальная база «Тулава» перададзена бязвыплатна ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку з уласнасці Віцебскага раёна ва ўласнасць горада Віцебска.

ЭК «Тулава ў сваёй гаспадарчай дзейнасці спецыялізавалася на вытворчасці мясамалочнай прадукцыі, насення збожжавых і зернебабовых культур, бульбы.

На платнай аснове прадастаўляла паслугі насельніцтву па арэндзе тэхнікі для правядзення сельскагаспадарчых работ, дастаўцы дамоў сельскагаспадарчай прадукцыі пры яе сезонным набыцці. Але гэта ўжо можна лічыць гісторыяй.

Ёсць падставы меркаваць, што пасля ліквідацыі прадпрыемства ў Віцебскага гарвыканкама з’явіцца магчымасць вывесці з сельскагаспадарчага абароту 6600 га ворных і іншых зямельных угоддзяў і аддаць гэтыя плошчы пад будаўніцтва камерцыйнага жылля. Гэтыя землі знаходзяцца ў 2 км да гарадской рысы, што робяць іх прывабнымі для катэджнай забудовы.

vitebskspring.org

https://vkurier.news/vicebskiya-lady-likvidavali-gramadskuyu-arganizacyyu-samakiravanne-i-gramadstva/

Метки: , ,
Комментарии: