Віцебскія улады прыступілі да ліквідацыі дабрачыннай установы «Прастора поспеху»
З 15 ліпеня бягучага года Наваполацкі гарадскі выканаўчы камітэт прыступіў да ліквідацыі дабрачыннага сацыяльна-інфармацыйнай установы «Прастору поспеху». Гэта грамадскае аб’яднанне было зарэгістраванае ў якасці юрыдычнай асобы ў чэрвені 2016 года ў пасёлку Баравуха Полацкага раёна.
Прычына закрыцця ўстановы чыста фармальная:»неажыццяўленне камерцыйнай арганізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу дваццаці чатырох месяцаў запар».
Установа «Прастора поспеху» з’яўлась грамадскай арганізацыяй з некамерцыйнай скіраванасцю і ў асноўным займалася рэалізацыяй адукацыйных міні праектаў для жанчын і молодзі.
Паводле інфармацыі, якая размешчаная на старонцы арганізацыі ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», актывісты ўстановы займаліся не палітычнай дзейнасцю, а дапамагалі жанчынам навучыцца практычным навыкам сацыяльнай камунікацыі і ўзаемадзеяння.
Сапраўды, праведзеныя трэнінгі: «Я ў сям’і», «Дзеці і падлеткі: дазволіць або забараніць?», «Матывацыя да захавання здароўя» былі накіраваны на паляпшэння камунікацый у сем’ях, мінімізацыі канфліктаў і іх вырашэнню, а таксама прапагандавалі здаровы лад.
Трэнінг па арт-тэрапіі «Прамяністая жанчына» спрыяў навучанню прадстаўніц «слабой палове грамадства» разабрацца ў сваіх унутраных праблемах і прымяняць атрыманы пад час навучэння вопыт у розных жыццёвых сітуацыях: як дома так і на працы.
У выпадку закрыцця ўстановы «Прастора поспеху» ўлады на доўгі час пазбавяць жанчын пасёлка Баравуха навучацца цывілізавана вырашаць сямейныя праблемы.
Калі казаць агульна, то фактычна чыноўнікі, якія вырашылі ліквідаваць установы «Прастора поспеху», парушаюць права грамадзян на асацыяцыі. Подобныя дзеянні есць грубае парушэнне Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Але беларускія ўлады даўно адмовілісь ад сваіх міжнародных абавязкаў у сферы правоў чалавека.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!