Віцябляніна Антона Сомава, затрыманага за каментары ў «ВКонтакте», прызналі палітвязнем

Автор:
Опубликовано:
8
Октябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Видео Витебск Политика


Праваабаронцы прызналі 53-гадовага віцябляніна Антона Сомава, затрыманага ў Віцебску 30 верасня, палітычным зняволеным. Яго затрымалі ў межах крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і праграміста Андрэя Зельцара. Зараз Антон Сомаў знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна ў Менску. Кадры яго затрымання з’явіліся на канале «Жулики Беларуси».

Затрыманне Антона Сомава фіксавалася на відэа ад самага пачатку. Гэтым разам «сілавікі» ў поўнай экіпіроўцы дзейнічалі так, быццам сапраўды затрымлівалі ўдзельніка тэрарыстычнай групоўкі. На аператыўным відэа называюць сябе супрацоўнікамі КДБ. Даюць гаспадару 5 секунд, каб адчыніў дзверы. Адзін з іх гучна пачынае зваротны адлік…

На пытанне сілавіка, ці пакідаў гаспадар нейкія абразлівыя каментары ў інтэрнэце Сомаў заяўляе, што не пакідаў, а ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» зарэгістраваны пад сваім уласным прозвішчам Антон Сомаў.

Праваабаронцы паведамляюць, што Антон Сомаў праходзіць у крымінальнай справе па артыкулах 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»). Яго ўтрымліваюць у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна ў Менску.

Пасля забойства супрацоўніка КДБ у сеціве шмат беларусаў выказалі падтрымку забітаму Зельцару. У адказ з боку па краіне прайшла хваля затрыманняў за каментары ў сацсетках. 7 кастрычніка кіраўнік МУС Іван Кубракоў заявіў, што колькасць затрыманых вырасла да 200 чалавек, піша vitebskspring.org.

Абласны суд адмяніў пастанову Наваполацкага суду ў справе прафсаюзнага лідара «Нафтану»

Метки: , , ,
Комментарии: