Віктар Бабарыка знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні наваполацкага шпіталя

Автор:
Опубликовано:
27
Апрель
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Политика


Пра тое, што ўночы з 24 на 25 красавіка зняволенага палітыка даставілі з ПК 1 у мясцовы шпіталь з цялеснымі пашкоджаннямі, паведаміў учора тэлеграм-канал «Рабочы рух» са спасылкай на адразу некалькі ананімных крыніцаў. Пазней з“явіліся падрабязнасці здарэння: палітвязень трапіў у хірургічнае аддзяленне са слядамі збіцця і пнеўматораксам, ён у стане сярэдняй цяжкасці. Святлана Ціханоўская выступіла з заявай у сваім тэлеграм-канале, дзе запатрабавала, каб Віктара Бабарыку паказалі грамадскасці і афіцыйна засведчылі ягоны стан, і каб да яго дапусцілі адваката і сваякоў.

Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра стан зняволенага палітыка цягам сутак так і не з“явілася. Таму выказваецца шмат версій таго, што магло здарыцца з Віктарам Бабарыкам, адна з іх – гэта збіццё ў калоніі, бо пнеўматоракс, дыягнаставаны ў яго ў шпіталі, часта ўзнікае пасля траўмы грудной клеткі. Паводле штаба Бабарыкі, чуткі пра тое, што палітыка сёння вывезлі са шпіталю людзі ў форменным адзенні, не пацвердзіліся.

З 9-га лютага са зняволеным палітыкам, удзельнікам мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, няма ніякай сувязі. Паводле аповедаў іншых палітвязняў, з Віктарам Бабарыкам у наваполацкай калоніі забаронена камунікаваць. За гэта караюць і «палітычных», і звычайных зняволеных. Вядома таксама, што палітвязень выконвае ў калоніі адну з самых цяжкіх працаў – яго паставілі на выпальванне вуглю.

У ПК 1 Віктар Бабарыка знаходзіцца паводле прысуду, вынесенага ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 6 ліпеня 2021 г. Яму прысудзілі 14 год калоніі, абвінаваціўшы паводле двух крымінальных артыкулаў: арт. 235 (легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам) і арт. 430 (атрыманне хабару). За гэта ён быў асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і да штрафу памерам 145 тысяч рублёў (пяць тысяч базавых велічыняў). Таксама, паводле судовага выраку, ён пэўны час не мае права займаць кіроўныя пасады і павінен выплаціць больш за 46 мільёнаў рублёў у якасці кампенсацыі нібыта нанесенай ім шкоды. Свае віны Віктар Бабарыка не прызнаў.

viciebskspring.org

https://vkurier.news/viktor-babariko-byl-dostavlen-v-novopolockuyu-gorodskuyu-bolnicu-s-telesnymi-povrezhdeniyami/

Метки: , ,
Комментарии: