«Витебские вести» надрукавалі зняважлівы артыкул пра палітвязня Аляксандра Патапава

Автор:
Опубликовано:
2
Декабрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебск Политика


Цягам гэтага году абласная дзяржаўная газета перыядычна размяшчала артыкулы, дзе ў ананімных героях няцяжка пазнаць мясцовых палітзняволеных. Аўтар у гэтых артыкулаў адзін і той самы, журналіст Яўгеній Карпас, які піша матэрыялы паводле інфармацыі з пракуратуры па палітычных справах. Ягоныя тэксты вызначаюцца падкрэслена грэблівымі інтанацыямі, калі вядзецца пра нязгодных з тым, што робіцца ў Беларусі, асабліва пасля падзей 2020г. Ананімным героем апошняга артыкула супрацоўнік дзяржаўнай газеты зрабіў палітвязня Аляксандра Патапава – 68-гадовага ўкраінца, які даўно жыве на Віцебшчыне.

Яўгеній Карпас, не называючы імёнаў, дазваляе сабе маляваць вобраз нейкага блазна, які «последние годы после выхода на пенсию, видимо от скуки, он стал много времени проводить в интернете и публично выражать свое мнение на разного рода события. За распространение на своих страничках соцсетей информационной продукции, признанной экстремистскими материалами, его несколько раз привлекали к административной ответственности». Апошняе сцверджанне  не адпавядае рэчаіснасці, і ўвогуле гісторыя зняволення палітвязня выглядае зусім іначай.

Аляксандра Патапава ўсяго аднойчы аштрафавалі па арт. 19.11 КаАП за рэпост з рэсурсу, прызнанага «экстрэмісцкім». Пазней, 25 жніўня 2022 г. ён быў затрыманы і ўзяты пад варту па падазрэнні ў абразе Лукашэнкі праз каментары ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники». Больш за тры месяцы ён знаходзіўся ў СІЗА-2, дзе не атрымліваў належнай медычнай дапамогі.

Падчас судовага разбіральніцтва, якое праходзіла ў судзе Віцебскага раёну, Патапаў патлумачыў свой учынак: падчас ракетнага абстрэлу Кіева загінула пляменніца Аляксандра, а ейная трохгадовая дачка была сурʼёзна параненая. Пасля гэтага, знаходзячыся пад уплывам эмоцый, 8 і 16 ліпеня 2022 г. ён размясціў у сацыяльнай сетцы два каментары, якія экспертыза палічыла абразлівымі. Мужчына прызнаў сваю віну, пра што казаў у апошнім слове. Але суд не захацеў яго слухаць і перарваў прамову, калі Аляксандр Патапаў ужыў некалькі словаў па-ўкраінску. Яны былі ідэнтычныя беларускім, але суддзя Наталля Траццякова абурылася, заявіўшы, што падсудны мае права карыстацца толькі рускай або беларускай мовай.

16 лістапада 68-гадоваму вяскоўцу быў вынесены прысуд: мужчыну прызналі вінаватым у абразе прэзідэнта паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага Кодэкса. Суддзя Наталля Траццякова прызначыла пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады ва ўмовах агульнага рэжыму.

Як цвердзіць у сваім артыкуле Яўгеній Карпас, палітвязень не здолеў «отделить правду от лжи, читая новости о происходящих в соседних странах событиях». Пра тое, што ў Аляксандра Патапава падчас вайны ва Украіне пацярпелі сваякі, і гэта чыстая праўда, журналіст дзяржаўнай газеты не згадвае.

Суду асудзіў на два гады калоніі палітвязня Аляксандра Патапава

Метки: , ,
Комментарии: