Вынікі апытання: жыхароў Віцебску найбольш хвалююць праблемы транспарту і недахоп паліклінік
Грамадская ініцыятыва «Наука вне себя Витебск!» апублікавала вынікі маштабнага апытання «Віцебск вачыма гараджанаў». Удзел у апытанні прынялі 514 чалавек. Даследаванне праводзілася цягам студзеня і лютага 2022 году. Арганізатарам і ініцыятарам апытання выступіла «Міжнароднае грамадскае аб’яднанне эколагаў».
Як сцвярджаюць аўтары, мэтай праекту было высветліць, «якія праблемы хвалююць жыхароў гораду, што неабходна змяніць, каб горад развіваўся ў адпаведнасці з інтарэсамі і патрэбамі віцяблянаў».
Галоўнай гарадской праблемай, якая больш за ўсё хвалюе мясцовых грамадзян, аказаўся стан транспартнай інфраструктуры.
На думку больш як 42% рэспандэнтаў, гэтая праблема патрабуе першачарговага развязання. Большасць жыхароў чакаюць паляпшэння працы гарадскога транспарту. Толькі 8% задаволеныя ягонай працай. Амаль 50% выказаліся за развіццё трамвайнай сеткі.
Сярод транспартных праблемаў былі адзначаныя:
- Стан дарог і ходнікаў;
- работа грамадскага транспарту;
- адсутнасць веладарожак;
- недахоп парковачных месцаў;
- скарачэнне трамвайных ліній;
- асвятленне вуліц і двароў.
Як адну з найважнейшых праблем гараджане назвалі недахоп лякарняў і паліклінік. А таксама – недастатковая колькасць зялёных тэрыторый. Толькі каля 30% апытаных палічылі Віцебск «Зялёным горадам». На думку гараджанаў, неабходна ствараць яшчэ больш новых паркаў, сквераў і бульвараў.
Ахоўваць участкі для галасавання на Віцебшчыне будуць міліцыянты, дружыннікі і прадстаўнікі БРСМ
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!