Выстава да 140-годдзя Якуба Коласа
«Незабыўны вобраз песняра» — так называецца выстава, прысвечаная 140-годдзю Якуба Коласа, якая экспануецца ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання. Выставачны праект падрыхтаваны Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем. Выстава «Незабыўны вобраз песняра» з рарытэтнымі экспанатамі будзе працаваць да 21 снежня.
Экспазіцыя ўключае 22 прыжыццёвых графічных партрэта Якуба Коласа, створаных мастаком Сямёнам Герусам у першай палове 1950-х гадоў. Сямён Герус рабіў замалёўкі для партрэтаў падчас сустрэч з Якубам Коласам на канферэнцыях, з’ездах пісьменнікаў, юбілейных вечарынах, пасяджэннях прэзідыума Акадэміі навук, а таксама падчас адпачынку паэта на Нарачы.
Таксама на выставе прадстаўлены экспанаты з музея Якуба Коласа ў Мінску, сярод якіх мемарыяльныя рэчы, сямейныя фотаздымкі, рукапісы і прыжыццёвыя выданні, сярод якіх выдадзеная ў 1910 годзе кніга “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”.
Ёсць у экспазіцыі і ўласна віцебскі экспанат. Гэта партрэт Якуба Коласа, створаны Абрамам Бразерам, які захоўваецца ў фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Выставачны праект, створаны да 140-годдзя Якуба Коласа, стаў нагодай для прем’еры гэтай мастацкай працы пасля рэстаўрацыі.
В Витебске откроется выставка, посвященная 140-летию со дня рождения Якуба Коласа
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!