Выстава да народзінаў Караткевiча адкрылася ў Оршы
У Аршанскім музеi У. С. Караткевiча пачала дэманстравацца выстава з фондавых збораў МКГКА і Музея гісторыі беларускага кіно. Яна называецца “Уладзімір Караткевіч – вядомы і невядомы”, і падрыхтаваная ў рамках праекта “Беларускі кінематограф 60-80-х г. ХХ стагоддзя ў кінаплакаце”, Экспазіцыя прысвечаная 92-годдзю дня нараджэння пісьменніка — ураджэнца Оршы.
Аматарам творчасці пісьменніка будзе цікава пабачыць кінаафішы да фільма “Дзікае паляванне караля Стаха”. Ёсць тут і фотаздымкі са спектакляў “Кастусь Каліноўскі” і “Званы Віцебска”. Наведнікі выставы змогуць убачыць кадры з кінафільмаў “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, а таксама асабістыя рэчы Уладзіміра Караткевіча: паўпаліто, джэмпер, жакет, чаравікі, гальштук-самавяз, электрабрытва і папка дэлегата.
Асобным раздзелам на выставе прадстаўлены дакументы: запрашэнні на святочныя мерапрыемствы, праграмы да спектакляў. У верасні 2022 года ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь паставілі оперу “Дзікае паляванне караля Стаха”, пра што ў рамках выставы сведчаць буклет і брашура да гэтай пастаноўкі.
Асаблівае месца займае пасмяротная маска Уладзіміра Караткевіча, зробленая ў дзень пахавання пісьменніка і перададзеная ў музейныя фонды ў маі 1994 года, калі было прынята рашэнне ўшанаваць памяць пісьменніка ў ягоным родным горадзе.
Музей , прысвечаны жыццю і творчасці Караткевіча, быў адкрыты 26 лістапада 2000 г. — да 70-годдзя нараджэння літаратара. Ен з’яўляецца філіялам Музейнага комплекса гісторыі і культуры Аршаншчыны, і размяшчаецца ў доме, дзе будучы пісьменнік прыйшоў на свет 26 лістапада 1930г. У тыя часы ў доме №26 па вуліцы Леніна — помніку архітэктуры канца XIX — пачатку XX ст. – мясцілася гарадская радзільня. Агульная плошча музея 360 м² , фонд налічвае больш за 1000 экспанатаў. Створана пастаянная экспазіцыя, у складзе якой наведнікі могуць убачыць асабістыя рэчы, дакументы, фотаздымкі, архіўныя матэрыялы, арыгінальныя рукапісы і малюнкі пісьменніка. Ёсць у музеі і адмысловая зала для часовых экспазіцый, дзе цяпер дзейнічае выстава “Уладзімір Караткевіч – вядомы і невядомы” з фондаў МКГКА і Музея гісторыі беларускага кіно. Яе можна паглядзець да 30-га лістапада (штодня, апрача панядзелка).
Фестиваль органной музыки «Званы Сафіі» в Полоцке проходит c аншлагом
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!