Высветлілася, за што асудзілі Барыса Хамайду: за жоўта-блакітную стужку

Автор:
Опубликовано:
19
Март
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Высветліліся некаторыя акалічнасці затрымання віцебскага апазіцыйнага актывіста Барыса Хамайды. Ён быў затрыманы 15 сакавіка і паспеў паведаміць пра гэта журналістам. Абазнаныя крыніцы паведамляюць, што Барыса Хамайду асудзілі на 20 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 24.23 КаАП – за «несанкцыянаванае пікетаванне».

Атрыбутам пікету была прызнаная жоўта-блакітная стужка. Неверагодна, але факт: гэтую стужку супрацоўнікі міліцыі пакінулі Барысу Хамайду, калі летам мінулага году ў яго забралі ўсе прадметы бел-чырвона-белай афарбоўкі: вялікі парасон, пад якім актывіст распаўсюджваў беларускую літаратуру, вышыванкі, дзе чырвонымі ніткамі па белай палатніне былі вышыты малітва «Ойча наш», і выслоўе «Мы без Радзімы – нішто, яна для нас – усё»…

Яшчэ ўлетку стужка ў колерах дзяржаўнага сцяга Украіны не выклікала падазрэнняў у міліцыянтаў, аднак цяпер, з пачаткам вайны ва Украіне, сітуацыя змянілася. Стужка стала знакам падтрымкі ўкраінскага народу. І хаця гэтую стужку Барыс Хамайда выносіў у цэнтр Віцебску штодня і яна аздабляла ягонае «працоўнае месца» ці не з 2014-га году, толькі цяпер супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС Віцебску ўгледзелі ў ёй «несанкцыянаванае пікетаванне».

Барыс Хамайда адбывае пакаранне ў віцебскім ІЧУ, сябрам удалося перадаць яму прадметы першай неабходнасці і асабістай гігіены.

vitebskspring.org

Барыс Хамайда на асобным рахунку ў віцебскім ІЧУ

Метки: ,
Комментарии: