Хутка ў Віцебску пачнецца суд, у выніку якога абвінавачанага могуць пакараць расстрэлам
У Віцебскім абласным судзе 28 снежня пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Віктара Радзевіча, якога ўлады лічаць апошнім удзельнікам злачыннай групоўкі, якая дзейнічала ў Оршы ў канцы 90-х. Крымінальную справу будзе разглядаць суддзя Галіна Бондал.
Радзевіча, якому споўнілася 45 гадоў, абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 286 (у рэдакцыі 1999 года) — бандытызм, ч. 3 арт. 89 (у рэдакцыі 1960 года) — разбой, пп. 12, 16 ч. 2 арт. 139 — забойства, з карыслівых меркаванняў, ч. 1 арт. 14 і арт. 362 КК (у рэдакцыі 1999 года) — замах на забойства супрацоўніка АУС у сувязі з выкананнем ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку.
Згодна з матэрыяламі справы, злачынная групоўка, удзельнікам якой быў Віктар Радзевіч дзейнічала ў Віцебскім рэгіёне з красавіка 1998 года па кастрычнік 1999 года і ўчыніла 10 узброеных нападаў на людзей, падчас якіх былі забіты чатыры чалавекі.
У кастрычніку 1999 года, пры затрыманні бандытаў Радзевіч, забяспечваючы адыход саўдзельнікаў і параніў аднаго з сілавікоў. Тады толькі яму аднаму з 8 членаў банды ўдалося пазбегнуць арышту і суда.
Падсудны больш за два дзесяцігоддзі ўдала хаваўся ў Расіі. Аднак у 2021 годзе расійскія аператыўнікі яго знайшлі і затрымалі ў Санкт-Пецярбургу. А праз год Генпракуратура РФ задаволіла запыт калегаў з Беларусі і пагадзілася аддаць Радзевіча на суд беларускім уладам.
3 уголовных дела за насилие в отношении сотрудников милиции в Браславском районе
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!