Як у Мазалава адзначылі Дзень роднай мовы


У Мазалаўскім сельскім доме культуры 19 лютага адбылася тэматычная вечарына, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, — «Родная мова – культуры аснова».

Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі народныя песні, танцавалі народныя танцы, а таксама ўзгадалі святы народнага календара і беларускія народныя казкі. Вялікую цікавасць удзельнікаў выклікалі беларускія народныя гульні «Заінька», «Мароз», «У млын» і іншыя. Займальнай стала і экскурсія па этнаграфічнай выставе «З гарышчаў бабуль і дзядуль».

Мова – нязменны сродак патрыятычнага выхавання, які далучае да духоўных скарбаў народа. Таму шэраг мерапрыемстваў, што ладзяцца ва ўстановах культуры аграгарадка, праводзяцца на беларускай мове, паведаміла культарганізатар Мазалаўскага СДК Аксана Дрыгебка. Іх з вялікім задавальненнем наведваюць і дзеці, і дарослыя.

Да вечарыны загадчыкам мясцовай сельскай бібліятэкі Алай Магон была падрыхтавана кніжная выстава «Таямніцы родных слоў», пішуць «Віцьбічы».

Мазалава 1

Фота прадстаўлена Мазалаўскім СДК

Мазалава

Фота прадстаўлена Мазалаўскім СДК

Подписывайтесь на нас в: Яндекс. Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!