З абразу работніка міліцыі ў «Аднакласніках» аршанцу на 2,5 гады абмежавалі волю

Автор:
Опубликовано:
13
Июнь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


31 мая ў судзе Аршанскага раёна і горада Оршы вынесены прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Несцерава, які абвінавачваецца ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкулу 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Суддзя Іна Кохава прызнала Несцярава вінаватым і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 2,5 гады з накіраваннем у папраўчаю ўстанову адкрытага тыпу.

Паводле абвінавачвання, Аляксандр Несцераў у адным з каментароў у «Аднакласніках» дапусціў абразлівыя выказванні ў бок двух супрацоўнікаў міліцыі з горада Горкі. Лінгвістычная экспертыза прызнала гэта ненарматыўнай формай маўленчага выказвання, што і паслужыла для пастановы вырака.

Абвінавачаны прызнаў сваю віну і выказаў прабачэння пацярпеламу міліцыянту.Інфармацыі аб судовым працэсе няшмат, аднак вядома, што суд пастанавіў пакараць Несцерава абмежаваннем волі з накіраваннем ва ПУАТ на два з паловай гады (т.зв. «хімія»). Прысуд набыў законную сілу.

vitebskspring.org

За спробу спаліць сувенірны сцяжок жыхароў Оршы пакаралі кожнага 2 гадамі “хіміі”

Метки: , ,
Комментарии: