З Мёраў паведамляюць пра чарговы «хапун»
Праваабаронцам стала вядома, што на Мёрскім металапракатным заводзе адбыўся масавы «хапун» – затрымана як мінімум пяць чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымліваюць тых, хто быў актыўным пасля прэзідэнцкіх выбараў затрыманым інкрымінуюць «злівы» у ЧКБ і абразы ў каментарах. Дома ў затрыманых праводзяць ператрусы.
З Мёраў паведамляюць, што затрыманні і ператрусы праводзяць сілавікі з Віцебску. Тыдзень таму падобная карціна назіралася ў Паставах: супрацоўнікі ГУБАЗіК з абласнога цэнтру ладзілі ператрусы ў мясцовых актывістаў. З ператрусамі прыйшлі да 11 чалавек. Пяцёх пастаўчан затрымалі – гэта Юры Дзіковіч, Уладзімір Лашчотка, Сяргей Ляўко, Людміла Цыбульская і Дзяніс Цыбульскі. Траіх апошніх губазікаўцы забралі ў Менск.
Што да Юрыя Дзіковіча, то падчас пратэстаў 2020 г. ён быў сярод актывістаў, якія намагаліся сустрэцца з кіраўніком Пастаўскага райвыканкаму. У пачатку 2021 г. ў Дзіковіча быў ператрус. Яго вінавацілі ў абразе міліцыянтаў за каментар у Telegram. Мужчыну быў забаронены выезд з Беларусі, але яму ўдалося выехаць у Еўропу, а нядаўна ён вярнуўся.
Хто з жыхароў Паставаў, у каго прайшлі ператрусы, застаўся на волі, застаецца невядомым — родныя ўстрымліваюцца ад каментароў.
https://vkurier.news/sledchyya-shukayuc-dokazy-pa-kryminalnaj-sprave-svayako-novapolackaj-aktyvistki-ruxa-za-svabodu/
https://vkurier.news/10-noyabrya-projdet-sud-po-delu-o-bankrotstve-miorskogo-metalloprokatnogo-zavoda/
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!