За абразу Лукашэнкі глыбоцкі спартсмен змешчаны ў абласное СІЗА
Затрыманаму ў Глыбокім бодзібілдару Аляксандру Шарабайка следчыя інкрымінуюць крымінальнае злачынства згодна арт. 368 (Абраза Прэзідэнта РБ) Крымінальнага кодэкса РБ. Да гэтага, 13 сакавіка, Аляксандр быў арыштаваны судом да адміністратыўнага арышта на 10 сутак.
У мужчыны і ягонай жонкі Алены міліцыянты забралі тэлефоны для таго, каб прааналізаваць інфармацыю. Пасля выбараў Шарабайку некалькі разоў саджалі на суткі за ўдзел у пратэстах і за бел-чырвона-белы сцяг на доме. У ліпені 2021 яго затрымлівалі на трое сутак «па падазрэнні ў злачынстве».
Каб патрымаць падазраванага можна дасылаць грашовыя пераводы, пасылкі і тэлеграмы на адрас: СІЗА-2, вул. Гагарына, 2, 210026, Віцебск, Шарабайка Аляксандру Міхайлавічу.
https://vkurier.news/polacki-prafsayuzny-aktyvist-viktar-stuka-vyjsha-na-volyu-paslya-15-sutak-aryshtu/
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!