За абразу менскай суддзі Шабуні жыхара Віцебску асудзілі на 2,6 года «хатняй хіміі»
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 9 лютага скончыўся судовы працэс над 51-гадовым Андрэем Кузняцовым, у дачыненні якога была распачатая крымінальная справа за абразу менскай суддзі Вікторыі Шабуні (арт. 391 КК РБ). Мужчыну прызналі вінаватым і пакаралі абмежаваннем волі на 2,6 года без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Таксама суд пастанавіў канфіскаваць смартфон Huawei і іншыя прылады, з дапамогай якіх Кузняцоў зняважыў суддзю Шабуню.
Справу, якая цягнулася амаль 3 месяцы, разглядала суддзя Ганна Тылец.
Абвінавачанне падтрымлівала старшая пракурорка аддзелу пракуратуры Віцебскай вобласці Драгель, якая патрабавала пакараць Кузняцова 2 гадамі і 6 месяцамі “хатняй хіміі”.
Пад час судовага следства, асуджаны на “хатнюю хімію” прызнаў сваю віну часткова і раскаіўся ў зробленным.
Пацярпелая суддзя Шабуня на разгляд справы не разу не з’явілась, чым паказала сваю абыякавасць да абразы, і фактычна разбурыла ўсе аргументы з боку абвінавачання.
З улікам таго, што лінгвістычная экспертыза дала расплывістую характарыстыку слоў, якія абразілі гонар суддзі, то калі б гэтую справу разглядаў кампетэнтны, незалежны і бесстаронні суд, то Кузняцоў быў бы апраўданы.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!