За абразу работнікаў міліцыі, вайскоўца і прэзідэнта суд адправіў віцебскага прадпрымальніка на 2 гады ў калонію

Автор:
Опубликовано:
5
Февраль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


4 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска скончыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 39-гадовага жыхара Віцебска дырэктара ПУП Аляксандра Міхайлава. Суддзя Сяргей Будрэвіч прызнаў падсуднага вінаватым у пагрозе ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі (арт. 366 КК РБ), абразе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (арт. 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады з адбываннем пакарання ў калоніі з агульным рэжымам.

Падчас судовага працэсу, бок абвінавачання прадстаўляў памочнік пракурора ВіцебскуАляксандр Філіпенка. Ён заявіў, што падсудны ў ТГ «Віцебск 97» і «Карнікі Беларусі» на працягу 2020 і 2021 гадоў пакідаў публікацыі і фота з сынам з месцаў правядзення актаў пратэсту ў абласным цэнтры.

У мабільным тэлефоне Міхайлава следчыя знайшлі каментарыі ў дачыненні да некалькіх міліцыянтаў, якія праходзяць службу ў Гомелі, Полацку і ​​Барысаве, а таксама ў дачыненні да вайскоўца 103-й Віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады і А.Р. Лукашэнку.

Падчас следства і на судзе Міхайлаў прызнаў сваё дачыненне да напісання абразлівых публікацый, пакінутых у ТГ, і раскаяўся ў зробленым.

Пакуль пастанова не ўступіла ў законную сілу. Міхайлаў, лічыць, што прысуд надзвычай суровы і з дапамогай свайго абаронцы мае намер падаць апеляцыйную скаргу ў Віцебскі абласны суд.

vitebskspring.org

Машыністу з Оршы далі 2,5 гады «хіміі» за каментар пад фота ДАІшніка ў сацсетках

 

Метки: , , ,
Комментарии: