За абразу работніка пракуратуры віцяблянін атрымаў 1, 5 гады “хіміі” і вялікі штраф

Автор:
Опубликовано:
2
Январь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


29 снежня суд Бешанковіцкага раёна вынес абвінаваўчы прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 35-гадовага жыхара Віцебска, які нібыта абразіў памочніка пракурора Віцебска. На падставе арт.369 КК мужчыну прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год 6 месяцаў і штрафу ў 2900 рублёў.

Па версіі следчых органаў у жніўні 2021 года абвінавачаны, з дапамогай мабільнага тэлефона iPhone са свайго ўліковага запісу ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» размясціў абразлівы каментар у адрас старэйшага памочніка пракурора Віцебска. Суд пагадзіўся са следствам, што каментар насіў негатыўную характарыстыку пацярпеламу работніку пракуратуры.

У судовым паседжанні абвінавачаны раскаяўся ў зробленым і прызнаў віну ў поўным аб’ёме. Падсудны добраахвотна, а не па рашэнні суда, пералічыў 700 рублёў на разліковы рахунак дзіцячага дома, а таксама 200 рублёў на разліковы рахунак прытулку для жывёл.

Акрамя таго, суд пастанавіў прымяніць да падсуднага спецыяльную меру, прадугледжаную крымінальным законам, якая дае магчымасць канфіскаваць прадметы і сродкі, з дапамогай якіх былі ўчынены злачынства. Пасля чаго мабільны тэлефон iPhone перайшоў ва ўласнасць дзяржавы.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

vitebskspring.org

Праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнем жыхара Віцебска — Аляксандра Васіна

Метки: , ,
Комментарии: