За антываенную акцыю ў Наваполацку маладая жанчына атрымала штраф і яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол

Автор:
Опубликовано:
6
Сентябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область


Суд Наваполацка 3 верасня вынес пастанову аштрафаваць Ганну Тукаву за антываенную акцыю. Суд прызнаў яе вінаватай і прымяніў да дзяўчыны арт. 24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэнняў. Прычынай «мяккага», для цяперашняга часу, пакарання стала тое, што «парушальніца закону» мае малалетняга дзіцяці. Але пасля прысуду Ганна так і не выйшла на волю.

Магчыма, міліцыянты склалі на яе яшчэ адзін адміністратыўны пратакол па арт. 19.11 (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую ​​дзейнасць) КаАП РБ.

1 верасня падчас лінейкі ў гімназіі №1 Наваполацка, быў выступ людзей у вайсковай форме. Тукава на сярэдзіне выступу выйшла з антываеннай акцыяй — яна стала перад імі і паказала знак “Перамога”.
Спачатку да яе падыйшлі супрацоўнікі школы, а потым і міліцыянт, які павёў дзяўчыну ў АУС Наваполацку. Сыходзіла дзяўчына пад апладысменты людзей, якія прысутнічалі на школьным свяце.

vitebskspring.org

Віцяблянін Аляксей Рэзнікаў прызнаны палітвязнем

Метки: , , ,
Комментарии: