За чатыры ўдары ў дзверы жыхару Віцебску пагражае тры гады пазбаўлення волі

Автор:
Опубликовано:
29
Октябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск


Раніцай 24 кастрычніка, вяртаючыся з забаўляльнай установы, віцяблянін некалькі разоў штурхнуў нагой дзверы адміністрацыйнага будынку органаў унутраных спраў. Гэты факт прычыніўся да пачатку крымінальнага пераследу «крыўдзіцеля» дзяржаўнай маёмасці. Мліцыя выявіла яго пры дапамозе камер відэаназірання.

Камеры відэаназірання захавалі паядынак з дзвярыма каля 7.30 нядзельнай раніцы. 24-гадовы віцяблянін, вяртаючыся з начнога клубу, не дайшоў да свайго дому літаральна з дзясятак метраў. Праходзячы міма ўваходных дзвярэй міліцэйскага будынку, ён з нейкіх прычын вырашыў уступіць з ёй у сутычку.

Пасля адпрацоўкі трох-чатырох удараў нагамі жыхар абласнога цэнтру ўсё ж рушыў дадому. На думку міліцэйскага начальства, нападнік прычыніў маёмасную шкоду будынку. Праўда, суму шкоды міліцыянты пакуль не называюць.

Як стала вядома, следства спрабуе даць прававую ацэнку гэтаму кур’ёзнаму выпадку. Распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Хуліганства»), піша vitebskspring.org.

У Полацку на тры гады «хіміі» асудзілі прадавачку гандлёвага цэнтру за паклёп і абразу супрацоўнікаў РАУС

Метки: ,
Комментарии: